|
|
|
№
1(67)/2014
У чаканні кананізацыі
Постаці
Год малітвы
У кантэксце Бібліі
Sanctorum opera
Літаратуразнаўства
Постаці
Прэзентацыя
Паэзія
In memoriam
Эсэ
Нашы святыні
Галерэя
|
ДА ВЫШЫНЯЎ ПРЫГАЖОСЦІ
Слова Апостальскага нунцыя ў Беларусі
...У той момант, калі Касцёл аддае апошнюю зямную пашану вялікаму паэту, давяраючы яго міласэрнай любові Бога, прагну і я маліцца разам з вамі. Глыбокае і тонкае мастацтва Рыгора Барадуліна — гэта голас маўклівай душы беларускага народа. У ім паэзія і духоўнасць яднаюцца ў моцных абдымках. <...> Мова — гэта інструмент, якім карыстаецца Бог, каб размаўляць з народам. Таму яна святая і вартая, каб яе шанавалі і любілі, як маці. На гэтым інструменце Рыгор Барадулін умеў выконваць дзівосныя мелодыі і дазволіў беларускаму народу сваёй мовай дакрануцца да вышыняў прыгажосці. Барадулін хацеў таксама, каб шляхетныя паэты іншых культур маглі паўтарыць свае спевы на беларускай мове. Разам з іншымі таленавітымі аўтарамі ён спрычыніўся да перакладу «Рымскага трыпціха» Яна Паўла ІІ, якога крыху больш чым праз месяц Каталіцкі Касцёл абвесціць святым. <...> Веру, што беларусы, якія разам з іншымі святымі жывуць у ззянні Божага святла, выйдуць яму насустрач, каб падвесці яго да Бога. І, быць можа, Бог прывітае яго ў сваім доме простымі словамі, якімі беларускае сэрца вітае гасцей: «Калі ласка, Рыгор». Дарагія беларусы, любіце вашых мастакоў — вялікіх і шматлікіх. Яны вучаць вас узнімаць свае вочы ўгору, да Бога надзеі, да жыватворнага сонца, якое ззяе ў вашым вечна прывабным небе, абуджаючы ў вас сілы да штодзённага ўваскрасення. Божа, благаславі Беларусь і яе народ з яго даверлівай мовай і пяшчотнымі спевамі.
Гл. таксама:
|
|
|
|