Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(67)/2014
У чаканні кананізацыі

«ЕДНАСЦЬ СВЯТЫХ» З ЯНАМ ПАЎЛАМ II
Постаці
Год малітвы

МАЛІТВА ДА БОЖАЕ МАЦІ
У кантэксце Бібліі

ЭДЭН
Sanctorum opera
Літаратуразнаўства
Постаці

ПАД ПЫЛАМ ЗАБЫЦЦЯ
Прэзентацыя

З НЕБЫЦЦЯ — НА ПОКУЦЬ
Паэзія

ІТАЛІЯ ЗІМОЙ

ВЕРШЫ
In memoriam
Эсэ
Нашы святыні
Галерэя

Мар’ян ДУКСА

РАДАСЦЬ КРОХКАЯ, НІБЫ ШКЛО

* * *

Вось-вось, здаецца, роспач пераможа,
бо свету сівер працінае золкі.
Сваёй надзеі – дзякуй Табе, Божа, –
я склейваю халодныя асколкі.
Няўдзячная яна – такая праца.
Пасуюць думкі – майстраваць умельцы…
Як мала значыць – проста пастарацца,
каб ажывіць рассыпаныя шкельцы.
Малітвы зерне па ўсім сэрцы сею,
мо радасць мне і прыадчыніць дзверы.
А раптам прарашчу сваю надзею,
трымаючы яе ў крыніцы веры.

* * *

Радасць крохкая, нібы шкло…
Раптам пырснула ў сэрцы святло
і патухла – як не было…
Радасць – яблыняў хмельных парад.
Як духмянай ты квецені рад!
Але глянь – асыпаецца сад.
Радасць – цёплага ветру парыў.
Радасць – вось ты бяду пакарыў.
Мог упасці – не ўпаў у абрыў.
Радасць – сон малады пад шчакой,
калі сонца й любоў пад рукой.
Радасць – знойдзенай веры спакой.

* * *

З дрыготкаю пашанай,
як найвялікшы цуд,
Перамяненне Пана
святкуе ўсюды люд.
Стаў ясным, прамяністым.
І тым усё сказаў.
На момант Езус Хрыстус
дзівосна ўвесь заззяў.
Стаў іншым на імгненне,
як Пасланец нябёс.
Здранцвенне й прасвятленне
Ён вучням двум прынёс.
Ты душам зруйнаваным,
скуль сонца ўжо сышло,
Перамяненне Пана,
пашлі сваё святло.
Іх неспакой аціхне,
нібы падчас Імшы.
І можа, зноў успыхне
увесь абшар душы.

Адвэнт

Прыбраць усё. Пазбавіцца ад бруду.
Падмесці лісце. Бадыллё спаліць.
Навесці поўны марафет усюды.
Пафарбаваць і хаты пабяліць.

Дажджы асеннія сваё зрабілі –
слой пылу змыўшы сцежак і дарог.
Каб сад не здаўся шэрым хоць на хвілю,
сняжок яму змяніцца дапамог.

Ці не задоўга ў мітусні аўральнай
мы носім смецця поўныя кашы?
Мо час заняцца чысткай генеральнай
сваёй такой запушчанай душы.

Вільготнай губкай думкі ўсе працерці,
абмыць малітвай адчуванні ўсе.
І разважаць штодзённа пра бяссмерце,
а гэта мудрасць сэрцу прынясе.

І выветрыць з яго благія звады,
крыклівую затоеную злосць,
нікчэмны гонар, прадчуванне здрады,
чаго не любіць Найсвяцейшы Госць.

І зведаць скруху ў пакаянні скрытным.
А можа, усміхнуцца хоць разок,
павесіўшы на самым месцы відным
Святой Малечы зыркі абразок.

* * *

Ёсць праўды соль і солад прафанацый…
Абмацваем парэшткі ўсе ў журбе.
Ах, колькі іх было – цывілізацый?
Няўжо ўсе зніклі самі па сабе?
Ёсць, мусіць, неспазнаная прычына
ўсяго таго, што творыцца наўкруг,
таго, што сёння ў стане супачыну,
таго, чаго застаўся толькі дух.
І тут, няйначай, умяшаўся Провід.
Дзень пакарання – ён не прамінуў,
калі магутны, цяжкі астэроід
па нашых дрэвах, водах сцебануў.
А колькі іх, тых цяжкіх мінералаў,
наўкруг зямлі ляціць непадалёк.
Ды хтосьці іх прадбачліва-удала
адводзіць ад яе кудысьці ўбок.
Не самі вырасталі піраміды.
Сваю ж мы самі клікалі бяду.
Не проста так былая Атлантыда
схавалася аднойчы пад ваду.
З’явіліся планеты ўраз з нябыту,
ніхто не нёс у свет іх на гарбе.
Вось круцяцца па правільных арбітах –
якія ўзніклі самі па сабе ?..
Ну хто там сілу чэрпае з нічога,
каб змайстраваць ракету, дэльтаплан?
Тварыць з нічога – гэта воля Бога.
Нам ці спазнаць Яго дзівосны план?
Гэй, кніжнікі, мяняйцеся ў гаворцы,
хай розум сена Праўды падграбе…
Вось бальшыня ўжо туліцца да Створцы.
А вы дагэтуль – самі па сабе?


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY