Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(90)/2019
Юбілеі

«QUIS UT DEUS»

НЯХАЙ АДБУДЗЕЦЦА ВЯРТАННЕ

У ПІНСКУ ЎНЕБАЎЗЯТЫМ
У святле Бібліі
Культура
Прэзентацыя

«АД РЭНЕСАНСУ ДА БАРОКА»
На кніжнай паліцы

ДУХ ХРЫСТА І ДУХ АНТЫХРЫСТА
Падзея

У БОГА НЯМА ВЫПАДКОВАСЦЯЎ

УЗАЕМНАСЦЬ
Культура

КУДЫ ВЯДЗЕ РАДАВОД?
Асобы
Музыказнаўства
Паэзія

ВЕРШЫ

ПАВОДЛЕ...
Пераклады

ДЗЯЎЧЫНА З РОДАСА
Прэзентацыя

«АЛЬБОМ ДЛЯ ЦЁТКІ МАРЫЛІ»
Спадчына

«СА МНОЮ, БОЖА, БУДЗЬ...»

ПАННА Р*
Нашы святыні

***

Фёдару Ястрабу

Мастак,
Які быццам не жыў,
А лётаў;
І прозвішча меў
Кароткае і крылатае:
Ястраб.
Не маляваў употай —
Наросхрыст жыў, выдумляў,
Смяяўся!

Ён там,
Куды нам
Яшчэ не трэба
Спяшацца:
Стаў ён
Часцінкай Неба.

І доўга крылы —
Яго карціны —
Па небасхіле
Душу насілі...

І бачыў кожны,
Які трывожны
Яго палёт быў
У Дом апошні.

2015

***

Мар’яну Дуксу

Наш Дукса
Шлях жыцця адужаў.
І з высілкаў
Паўсталі ружы.

Лісты паперы
Сталі — крыллем.
Раскрытай кнігай —
Надмагілле.

2019

Хатняя гліна

Чамусьці ўсё жыццё
Я рознае рыззё
Цырую, абразаю,
Наноў перашываю.

Сабе, дачцэ і сыну,
І мужу (калі быў ён),
Унукам, сваёй маці:
«Паслужыць хоць у хаце!»

Я распускаю швэдры
І шапкі, і шкарпэткі —
І змотваю іх ніткі
Ў шары, яйкі нібыта;

Скуль з’явяцца, дарэчы,
Абноўленыя рэчы
Пад спрытнымі рукамі
З шыдэлкам ці пруткамі…

Я так люблю рыззё —
Бо звыклае, сваё!
Напэўна, Бог так гліну
Любіў, калі ляпіў нас.

Перадзім’е

Мне падалося чорнаю сняжынкай
(А фонам — неба белае, як лёд)
Аголенае дрэва ў перадзім’е…

Або — скатаны ў шар калючы дрот…

Што не падасца ў гэты скрушны год,
Калі паменшала маёй радзіны!

Гадзіннік «Цяпер!»

Мне марыцца займець такі ручны гадзіннік,
Не беларускі, не швейцарскі, а адзіны
У сваім родзе, па ідэі, унікальнасці —
Штурхальнік як!

На цыферблаце белым, адмысловым,
Пад шклом былі не стрэлкі каб, а — слова;
Так, слова, да якога недавер
І боязь маюць многія: «Цяпер!»

«Зрабі цяпер учынак запаветны,
Дзень упрыгож дабром малапрыкметным.
І ты адчуеш, як душа запела,
І за хвіліны — вечнасць праляцела…»

«Цяпер!» — не слова, пэўна, а малітва
На цыферблаце з мары непазбытнай.

Мы, людзі, — верым, дык і ты павер,
Дзіцятка: найважнейшае — цяпер!

Музыка ў мальвах

З пад’езду выйду — «арфы» мальвы
(На «струнах» кветкі і лісты)
Мяне вітаюць. Бабці Валі —
Што за характар залаты! —
Дарунак мінакам кранальны…

Я чую музыку. А ты?

Ёсць, ёсць дамешак ідэальны
Да свету з пылу, чарнаты!

Жаночая слабасць

Нікога бачыць ты не хочаш — значыць
Табе няма каму за што аддзячыць;

Няма каму руку паціснуць шчыра
Ці казырнуць — салдатам камандзіру;

Няма куды, заплаканай, прысесці —
Ўсе жорсткія канапы! — распавесці

Сваю бяду, свой боль, паклаўшы голаў
На цёплае плячо… найдарагога,

Сустрэтага нарэшце, чалавека…
Сядзела б і сядзела так паўвека,

Што засталіся мне, я спадзяюся,
Сплятаць карункі слоў у Беларусі.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY