Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(90)/2019
Юбілеі

«QUIS UT DEUS»

НЯХАЙ АДБУДЗЕЦЦА ВЯРТАННЕ

У ПІНСКУ ЎНЕБАЎЗЯТЫМ
У святле Бібліі
Культура
Прэзентацыя

«АД РЭНЕСАНСУ ДА БАРОКА»
На кніжнай паліцы

ДУХ ХРЫСТА І ДУХ АНТЫХРЫСТА
Падзея

У БОГА НЯМА ВЫПАДКОВАСЦЯЎ

УЗАЕМНАСЦЬ
Культура

КУДЫ ВЯДЗЕ РАДАВОД?
Асобы
Музыказнаўства
Паэзія

ВЕРШЫ

ПАВОДЛЕ...
Пераклады

ДЗЯЎЧЫНА З РОДАСА
Прэзентацыя

«АЛЬБОМ ДЛЯ ЦЁТКІ МАРЫЛІ»
Спадчына

«СА МНОЮ, БОЖА, БУДЗЬ...»

ПАННА Р*
Нашы святыні

Марына ПАШУК

СЛОВА, ЯКОЕ ГУЧЫЦЬ ВЕЧНА

Мінула не так шмат часу пасля выдання першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на сучаснай беларускай мове, першая прэзентацыя якога адбылася 25 лістапада 2017 года ў Мінску падчас біблійнага сімпозіума «Слова Божае 1517–2017». Гэта стала знамянальнай падзеяй у гісторыі не толькі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, але таксама незабыўнай падзеяй у культурным жыцці нашай Айчыны, бо яна ўлілася ў агульную гісторыю святкавання 500-годдзя першай друкаванай кнігі на беларускай мове, якой была Біблія нашага першадрукара Францішка Скарыны.

Пасля сімпозіума адбыўся шэраг прэзентацый беларускага выдання Новага Запавету, на якіх Касцёл з гонарам уручаў у рукі вернікаў і ўсяго беларускага народа сваю шматгадовую працу, якая стала знакам шчырага клопату Касцёла і яго іерархаў пра сваю паству. Так, 19 снежня 2017 года, прайшла прэзентацыя на дзяржаўным узроўні ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, 20 красавіка 2018 года — у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, 30 мая 2018 года — у Магілёўскай абласной бібліятэцы, 30 лістапада 2018 года — у Навагрудскай раённай бібліятэцы. Кульмінацыяй стала дзяржаўная ўзнагарода – прэмія «За духоўнае адраджэнне», уручаная прадстаўнікам Касцёла 9 студзеня 2019 года. У сувязі з гэтым з’явіўся шэраг публікацый у каталіцкім друку і ў дзяржаўнай прэсе, не кажучы ўжо пра незлічоную колькасць артыкулаў, змешчаных на старонках інтэрнэту. Найбольш значныя публікацыі — гэта артыкулы С. Галоўкі «Служэнне словам і справай» («Беларуская думка», № 4, 2019), Г. Уліцёнак «Пад знакам Радзімы і веры» («Беларусь сегодня», № 14(25652) ад 23 студзеня 2019 г.), Я. Канановіча «З верай у дабрыню» («Беларусь сегодня», № 5(25643) ад 10 студзеня 2019 г.), В. Качалкі «Прэмія “За духоўнае адраджэнне”» («Ave Maria», № 1–2 (286–287), 2019), В. Чамярыцкага «Незвычайная прэзентацыя» («Каталіцкі Навагрудак», № 5(20), снежань 2018 г.), Я. Арэхвы «”Я прыехаў, каб паказаць лідчанам Кнігу Жыцця…” Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Ліду і «пакінуў» тут некалькі экзэмпляраў «Новага Запавету» на беларускай мове» («Лідская газета», 20 красавіка 2018 г.), Ю. Чарнякевіча «Праз 500 гадоў пасля Скарыны» («Культура», № 52(1335), 30.12.2017–31.01.2017).

Новы Запавет на роднай мове разышоўся па ўсёй Беларусі. Гэта вялікая радасць, бо цяпер не толькі вернікі, але таксама людзі, якія шукаюць шляхоў да Бога, могуць самастойна, у цішы сваіх пакояў, дакрануцца розумам і душою да глыбокіх словаў Божага вучэння.

Папулярнасць кнігі сярод вернікаў — гэта прызнанне шматгадовай працы калектыву Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла. Аднак заўсёды хочацца пачуць меркаванне спецыялістаў, а менавіта — біблістаў, тых, хто непасрэдна займаецца тэкстамі Святога Пісання на акадэмічным узроўні, каб у перспектыве ўлічыць іх заўвагі і падрыхтаваць наступныя выданні з улікам іх прапановаў. Падчас біблійнага сімпозіума ў сакавіку 2019 г. у Люблінскім Каталіцкім Універсітэце імя св. Яна Паўла ІІ (Польшча), надарылася магчымасць падараваць выданне Новага Запавету шырока вядомаму, агульнапрызнанаму біблісту, лаўрэату ўзнагароды імя Ёзафа Ратцынгера, шматгадоваму выкладчыку, кс. праф., д-ру габілітаванаму Вальдэмару Храстоўскаму, які сам пажадаў даць ацэнку нашаму выданню. Выказваем яму сваю ўдзячнасць за каштоўныя заўвагі і спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.

Марына Пашук

Гл. таксама:
КС. ВАЛЬДЭМАР ХРАСТОЎСКІ :: РЭЦЭНЗІЯ НА ВЫДАННЕ НОВАГА ЗАПАВЕТУ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY