Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(62)/2012
SUMMARY
Жыццё Касцёла

АДКАЗНАСЦЬ КАТАЛІЦКІХ СМІ
Постаці

АПОСТАЛ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
Вера & Socium
Галерэя
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Прэзентацыя

КАВАЛЕР ОРДЭНУ ЎСМЕШКІ

ГІСТОРЫЯ КАСЦЁЛА...
Маналог святара
Кіно

ДРАЎЛЯНЫ НАРОД
У святле Бібліі
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ

ДЗЕНЬ ШОСТЫ
Проза

З «НАЧНЫХ НАТАТАК І ФАЦЭЦЫЙ»
Юбілеі

АЛЕНА СЯМЁНАЎНА

ТРЫ КВАДРЫ ЖЫЦЦЯ

ДАРАГОЕ ЛІСЦЯНЯТКА
Паэзія

МАЛІТВЫ ЛЮБОВІ
Мастацтва

КОЛЕРЫ ШЧАСЦЯ
Гісторыя
Літаратуразнаўства
Навука і рэлігія
Кніжныя скарбы

Перабіраю,
як ружанец

Дагэтуль
Мне яшчэ цікава,
Што злева,
Спераду і справа.

Але ўсё больш маўчу,
Як сяду:
Успамінаю дні,
Што ззаду.

Перабіраю,
Як ружанец:
Дзяцінства дзень...
І шлюбны танец…

І нараджэнне
Дзетак кволых…
Святочны стол…
Людзей вясёлых…

І як аднойчы
Шла з вакзала,
І мяне маці
Сустракала.

Сказала: «Помніш скверык?
Там
Паўстане хутка
Божы храм!

Святога Юзафа
Ён будзе…
А ты — Люцыя,
Мая Люда».

Глядзелі вочы
Дзіўнавата —
Дзве шклянкі,
Поўныя гарбаты…

Такога ж
Цёмнага напою,
Які цяпер
Ужо й са мною.

Дагэтуль
Мне яшчэ цікава,
Што злева,
Спераду і справа.

Але пасля Імшы
Часіна.
Вачэй цямнее
Зеляніна…

 

Вехі гісторыі

Іржавыя вехі сусветнай гісторыі
Бібліятэкай дзяржаўнай паўтораныя!

Мы ехалі разам, гадалі, што будзе.
Кляліся: «Не здрадзім ні кнігам, ні людзям!»

Вайну, як раку па разбураным мосце,
Праехалі бурай, шалёнай ад злосці.

Хоць падалі, везлі і скарб наш, і памяць
Праз голле і вецер, і слоўную замець…

Збяромся ж – у марах, наяве! – у месцы
Адным ды высокім: у Бібліятэцы.

 

Каля касцёла святога Юзафа

Бярозкі каля касцёла –
Да Бога дарогі светлыя.
Па белых ствалах — пісьмёны,
Старыя і ледзь прыкметныя.

Ля чыстых аўтамабіляў —
Апошнім шафёр выходзіць! —
Размовы вядзе радзіна,
Як трэба сябе паводзіць.

Дзяўчаты ў святочных строях.
І хлопчыкі ў чаравічках,
Сур’ёзныя, як героі:
Іх маці — ці бацька — клічуць…

Наводдаль квітнее клумба
У сонечных промнях лета
Пазбытым – ці новым цудам,
Вясельным якімсь букетам.

Укленчылі ля святога
Бабулі, што йшлі здалёку:
Ад зыбкі сваёй — да Бога,
Да блізкай ім столі высокай.

У цёплай траве – дарожкі
Да храма. Якаясь міма…
Пайду па шырокай, гожай
Намоленай і любімай.

 

«Пленэр у Польшчы»

(З нізкі вершаў, прывезеных з
Ружанастоцкага пленэру)

1. Мастакі
Мастакі за палотны — і ў поле:
Замалёўваць прыроду і волю,

У блакітна-зялёнай хусціне
Завязаць — і за плечы закінуць!..

І панесці па свеце далёка…
Праз гады каб гукаць і галёкаць

Птушка птушку — з тых дзіўных чародаў,
Што сплываюць у Рай назаўсёды.

2. Паэтка
Мастакі за палотны — і ў поле,
А паэтка клубніцы ў прыполе

Прынясе і згатуе гарбаты,
Побач цюцік заскача калматы.

А яна мастакам не пярэчыць.
Свой малюнак нягеглы — скамечыць,

Раскладзе на стале сваёй веры
Нож, аловак, асадку, паперы.

Плён паэткі — не горшы, не лепшы,
Але ўласны: прыгожыя вершы...

Мы на сонечным Боскім пленэры —
Ўсе! — уяўнай зямлі піянеры.

3. Рака
Цячэ цудоўная рака…
Плынь не з вады, не з малака —
Са слоў, што шэпчуцца ў малітвах,
Спяваюцца ў духоўных бітвах.

Быць хрысціянінам — абранасць.
Быць творцам — проста абазнанасць
У маляванні ці навуках
Карцінкі спараджаць у гуках.

Але спусціць усе па плыні
Насуперак сваёй гардыні
І аўтарству свайму насупраць —
У гэтым, я мяркую, сутнасць

Быць хрысціянінам: абмыцца
Вадой — і ў нетрах растварыцца…

Цячэ цудоўная рака…
Кісельны бераг… З малака
Сама, і ўся з карцінак-рыбак,
З раслінных целаў нашых зніклых

(Мы шкадаваць іх не павінны —
Ў вадзе гайдаюцца сцябліны…)


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY