Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(62)/2012
SUMMARY
Жыццё Касцёла

АДКАЗНАСЦЬ КАТАЛІЦКІХ СМІ
Постаці

АПОСТАЛ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
Вера & Socium
Галерэя
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Прэзентацыя

КАВАЛЕР ОРДЭНУ ЎСМЕШКІ

ГІСТОРЫЯ КАСЦЁЛА...
Маналог святара
Кіно

ДРАЎЛЯНЫ НАРОД
У святле Бібліі
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ

ДЗЕНЬ ШОСТЫ
Проза

З «НАЧНЫХ НАТАТАК І ФАЦЭЦЫЙ»
Юбілеі

АЛЕНА СЯМЁНАЎНА

ТРЫ КВАДРЫ ЖЫЦЦЯ

ДАРАГОЕ ЛІСЦЯНЯТКА
Паэзія

МАЛІТВЫ ЛЮБОВІ
Мастацтва

КОЛЕРЫ ШЧАСЦЯ
Гісторыя
Літаратуразнаўства
Навука і рэлігія
Кніжныя скарбы

Анатоль БРУСЕВІЧ

ДЗЕНЬ ШОСТЫ

* * *

З вуснаў Пана зляцела вясна
У халоднае сэрца паэта,
І спачатку пытальніка знак
Нарадзіўся, а потым і лета.

Дзякуй, дружа ахоўнік-анёл,
Што ты дорыш мне думкі аб леце,
Але ў гэтым вялікім сусвеце
Ёсць і восень, і роспач, і боль.

 

Кратары поўні

Кратары поўні — вольнасці краты,
Здрада і радасць марных ілюзій.
Кратары поўні — вочы Пілата,
Мост, дзе сустрэнуцца мары і людзі.

Кратары поўні могуць заплакаць
Светлай, салодкай слязой Магдаліны.
Поўня — чароўная, дзіўная плаха,
Дзе паміраюць пад спеў мандаліны.

 

* * *

Пажоўклы часопіс лесу
Гартае маўклівая восень,
Рукою халоднаю крэсліць
Пытальнікі і двукоссі.
І поўніцца новым сэнсам
Лістота радкоў забытых.
Пажоўклы часопіс лесу
Чытаю, нібыта малітву.

 

* * *

Плакаў абраз.
На рассечаным твары Марыі
Слёзы застыглі жывыя,
Слёзы за нас.

Плакаў абраз.
Невялікі пясочны гадзіннік
Болей не дзеліць хвіліны.
Скончыўся час.

 

Восень

За вакном часовага прытулку
Я не бачу восеньскай тугі.
Бачу дождж, які сярод завулкаў
Узнімае воблакі-сцягі.

Бачу ў небе птушак феерверкі,
Жоўтых дрэваў радасных пажар.
З вышыні апошняга паверха
Бачу Пана светлы, ветлы твар.

 

Дзень шосты

Блукаючы па Варшаве,
Сярод каменнага раю,
У думках я быў не там.
У думках паўстала Ліда,
Ля хатаў, шыферам крытых,
Там вішні спяць на платах,
А каля кустоў парэчак
Спыняецца кожны вечар
Малінавы сонца дыск,
Каб потым, на светлым золку,
Майго цалаваць анёлка
І плыць ва ўсе гарады.

 

* * *

Хочацца ціхай смерці —
Сну, што не мае межаў.
Хочацца жыць і верыць,
Верыць у прабуджэнне.

Хочацца быць нябачным,
Ветрам блукаць над краем.
Хочацца ўсіх прабачыць,
Але ці маю права?

 

Ранішняя Імша

Зіма.
Па белай рачулцы ранка
Плывуць самаходы.
Падае снег.
А я
Ныраю ў аблокі,
Абліты срэбрам аргана,
Падаю ўверх.

 

Каляды

Каляды. Гэты час, як вадаспад,
Які не ў дол спадае, а ў нябёсы,
Змываючы халодных зораў россып,
I поўнi бляск, i шэры далягляд.
Віншую Бога. Адплывае страх
Перад жыццём самотным i цвярозым.
I хочацца iсцi не па дарозе,
А бегчы напрасткi, па камянях,
Праз гэты снег і быць, як ён, — святым
І светлым, нібы першае прычасце,
І адчуваць на сэрцы толькі шчасце,
І не зважаць на ўласныя сляды.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY