Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(73)/2015
Год кансэкраванага жыцця

БОЖАЯ ДАБРЫНЯ

ДЛЯ НАС І НАШАЙ КАРЫСЦІ

МЯСЦІНЫ, ЯКІЯ ПАМЯТАЮЦЬ…
З гісторыі хрысціянства
Навучанне Касцёла
Да 750-годдзя Дантэ Аліг’еры

ДЖАВАНІ ПАПІНІ І ДАНТЭ
Асобы
Пераклады

БЕЛАРУСКІ СЛЕД СТАЛЕМА

ВЕРШЫ
Паэзія

ВЕРШЫ
Літаратуразнаўства
Інтэрв’ю
Мастацтва

ПАРТРЭТЫ ФУНДАТАРАЎ
З куфэрка памяці

ВЕЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

АСТРЫ

Вясёлкава астры ўначы расцвіталі...
Прыбраліся ў барвы, вяночкі звілі,
Памыліся чыста ў срабрыстай расе,
Каб ранак сустрэць у цудоўнай красе.

І ў крозах-уявах была ім відна
Краіна дзівосаў, дзе ззяе вясна, —
Там рай на зямлі, там слата не гняце,
Там квецень не вяне, а вечна цвіце.

Так мроілі астры ў маркоце начной,
Так мроілі астры адвечнай вясной...
А ранак страчаў іх асеннім дажджом,
І вецер у садзе шугаў за кустом.

І ўбачылі астры – жыцця ім няма,
Што ўсюды навокал – вязніца-турма...
І звялі, памерлі... Ды тут, як назло,
Над імі ўжо мёртвымі сонца ўзышло.

1905

* * *

Пранёсся дождж... Дыхнулі травы,
Галоўкі кветкі прыўзнялі,
Праменны позірк свой ласкавы
Спыніла сонца на зямлі.

Расталі ў далечы туманы,
Цяплынь, ліецца ўніз святло...
Не крываточаць, змоўклі раны,
І сэрца зноўку ажыло.

Лунае радасць, шчасце свеціць,
Птушыны грай усчаўся зноў,
Смяецца ў садзе росным квецень...
Хоць слёзы падаюць з лістоў.

1905

* * *

Праклёны, роспач і журба!
Усю прайшоў я Украіну
І не ўяўляю, дзе спачыну
І дзе не стрэну я раба.

У ганьбе жудаснай трываць,
Забыць імя, не цяміць, хто ты,
Не ведаць сораму, згрызоты, —
То ява? Сон? — не адгадаць...

О край мой рабскі, колькі слёз
Было ў мяне... дабра і ласкі,
Якія лекі — зёлкі, краскі
Для ран тваіх я ў сэрцы нёс...

Ты п’яны спаў... А я гарэў,
Душа злілася ў сплаў сталёвы,
Яна не грэе спеўным словам,
А выкрасае іскры, гнеў.

Іх, як зярняты на сяўбе,
Я сею ў стэпе, лузе, полі,
І, можа, ты з пякельным болем
Спытаеш: «Хто ж я?» — у сябе.

1906

* * *

Хто збярог любоў да краю
І не зрокся роду,
Не загіне той ніколі
Ў памяці народа.

Хто жывіў сабою край свой
Так, як рэчка мора,
Ой, таго не раз успомняць
Нашы долы, горы.

Хто ў бяздольны час убачыў
Сонца за туманам,
Той народу бацькам родным
І прарокам стане.

Хто збярог любоў да краю
І не зрокся роду,
Той аддаў душу і сэрца,
Ўсё, што меў, народу.

1910

* * *

О слова наша! Ты ў кайданах!
Ты церпіш здзек прыблуд чужых,
Ты спеўны гром бацькоў маіх,
У небыццё дзяцьмі загнаны.

О слова наша! Лесу шум!
Зіхценне зор блакітнавокіх,
Бязмежных стэпаў спеў шырокі,
Разліў дняпровых грозных дум...

О слова! Стань мячом маім!
Не, сонцам стань, там супыніся,
Заззяй над краем і сыпніся
Дажджамі суднымі над ім.

1907

* * *

З найдаўнейшых і прышлых вякоў
Навылёт працінаюць нас вочы:
Не прадайце цярновых вянкоў
Пры сканчэнні праклятае ночы!

Не мяняйце цярновых вянкоў
На квяцістасць вянкоў папяровых,
Зберажыце для прышлых вякоў
Іх з слядамі крыві пурпуровай.

1921

Пераклад з украінскай мовы
Алеся Траяноўскага.

Гл. таксама:
Уладзімір ЯГОЎДЗІК :: БЕЛАРУСКІ СЛЕД СТАЛЕМА ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY