Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(73)/2015
Год кансэкраванага жыцця

БОЖАЯ ДАБРЫНЯ

ДЛЯ НАС І НАШАЙ КАРЫСЦІ

МЯСЦІНЫ, ЯКІЯ ПАМЯТАЮЦЬ…
З гісторыі хрысціянства
Навучанне Касцёла
Да 750-годдзя Дантэ Аліг’еры

ДЖАВАНІ ПАПІНІ І ДАНТЭ
Асобы
Пераклады

БЕЛАРУСКІ СЛЕД СТАЛЕМА

ВЕРШЫ
Паэзія

ВЕРШЫ
Літаратуразнаўства
Інтэрв’ю
Мастацтва

ПАРТРЭТЫ ФУНДАТАРАЎ
З куфэрка памяці

ВЕЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

Пад вечар слепнуць вочы

Пад вечар слепнуць вочы.
Дым. Перашчоўк сарочы.

Час быццам запаволены:
І радасна, і вольна мне…

Вар бульбачку ўгаворвае.
Кроп агуркі рассоўвае.

Блакітнай ружай ночы
Газоўка зачароўвае.

Анёлку ўночы буду рада

Бінты на сэрцы ссуну трохі —
Убок. Так боль пячэ глыбокі!

Калі губляеш, разумееш:
Ты — меншаеш… І вар’яцееш.

«Выпрабаванне, а не здрада…» —
«Не, здрада! Не выпрабаванне…»

Анёлку ўночы — буду рада.
Малітвай прывітаю ранне.

Глядзі вышэй!

Учора —
Чорным-чорна…

А сёння —
Жоўць вясёлая!
Блакіт дажджу!
Зялёнка
Травы і дрэў!

Падкоўкай
Каня Сусвету добрага
(«Глядзі вышэй!») — вясёлка!

Бэзавы шалік

Каб не вайну, а вясну ўспамінаці,
Бэзавы шалік купіла я маці.

Будзе насіць у касцёл і да ўнукаў.
Дзякуй, куст бэзу, табе за навуку!

Ты, што ні май, каля дому квітнееш:
«Тое, што маеш, аддай, не збяднееш!»

Бэзавы колер — базавы прынцып:
«Болю даволі! З намі быў Хрыстус!»

На беразе

На беразе Наступнага
Стаю вярбой насупленай.
І рыбак хуткіх разглядаю.
Яны — што мела я, што маю,
Што буду мець… Знаходзяць пальцы
Шлях да вады — лістамі слацца
І акунацца на імгненне
Ў халодную ваду цячэння.

Літанні… Веры неадступнасць.
Пяшчота, Божая прысутнасць.

Матуля хварэе

Драўляны крыж над ложкам,
З паломніцтва буклет
З выявай Маці Божай,
Крышталь, сухі букет.

І лекі пад падушкай
(«Таблеткі — кроплі слёз»),
Кардонныя іх пушкі
Цяжэй за цэглы стос.

У перадзімняй стоме
Матуля прылягла…
Часцей бываю ў доме,
Дзе некалі расла.

Гараць, запаліш толькі,
Дзве свечкі з даўніх, «тых», —
Як залатыя кроплі
Ці німбы, што ў святых.

Святло з нябёсаў

Учора — толькі гора.
А сёння — шчасця поўня.

Хачу — штодзень, бясконца! —
Каб у вакенца — сонца…

Ды пасталець пара мне:
Ўсё — з рытму, чаргавання.

Бяду змяняе радасць,
А слодыч дзён — гаркавасць
Апошняга кавалку
Хлябка. Які ж ён даўкі!

Старыя — як малыя.
Душа ў чаканні ные.
Сустрэчу прадчувае,
А з кім, сама не знае.

Ўсё з рытму, чаргавання…
Пара і мне, пара мне —
У шлях блакітна-белы.
Хто хрышчаны, той смелы.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY