Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(73)/2015
Год кансэкраванага жыцця

БОЖАЯ ДАБРЫНЯ

ДЛЯ НАС І НАШАЙ КАРЫСЦІ

МЯСЦІНЫ, ЯКІЯ ПАМЯТАЮЦЬ…
З гісторыі хрысціянства
Навучанне Касцёла
Да 750-годдзя Дантэ Аліг’еры

ДЖАВАНІ ПАПІНІ І ДАНТЭ
Асобы
Пераклады

БЕЛАРУСКІ СЛЕД СТАЛЕМА

ВЕРШЫ
Паэзія

ВЕРШЫ
Літаратуразнаўства
Інтэрв’ю
Мастацтва

ПАРТРЭТЫ ФУНДАТАРАЎ
З куфэрка памяці

ВЕЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

«ПРЫЙДЗІЦЕ ДА МЯНЕ ЎСЕ…»

Шаноўныя чытачы! У гэтым нумары, прысвечаным Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці і постаці вядомай ва ўсім свеце святой Фаўстыны Кавальскай, якая да гэтай Кангрэгацыі належала, прапануем вашай увазе ўрывак з «Дзённіка» с. Фаўстыны, выдадзенага ў мінулым годзе ў перакладзе на беларускую мову ў выдавецтве «Pro Christo».

Гэты незвычайны твор — «жамчужыну містычнай літаратуры», сястра Фаўстына па наказе свайго спаведніка кс. Міхала Сапоцькі пачала пісаць у Вільні ў 1933 годзе. «Я павінна запісаць сустрэчы душы маёй з Табою, о Божа, у хвіліны асаблівых наведзінаў Тваіх. Я павінна пісаць пра Цябе, о Неспасцігальны ў міласэрнасці да беднай душы маёй. Гэты наказ я атрымала ад таго, хто мне Цябе, Божа, тут на зямлі замяняе, хто мне тлумачыць волю Тваю святую. Езу, бачыш, як мне цяжка пісаць, як складана мне выказаць тое, што перажываю ў душы. О Божа, ці ж можа напісаць пяро пра тое, для чаго часам і словаў няма? Але Ты загадваеш пісаць, о Божа, і гэтага мне дастаткова» (Дз., 6), — разважала на самым пачатку сваіх запісаў сястра Фаўстына.

Яе біёграф Эва Чачкоўская слушна зазначыла: «Калі б кс. Сапоцька ў 1933 г. не наказаў сястры Фаўстыне запісваць «сустрэчы яе душы з Богам», а яна гэтаму паслухмяна не падпарадкавалася, мы ніколі гэтулькі не даведаліся б пра яе аб’яўленні. Прынамсі не пазнаёміліся б з імі з самой іх крыніцы, а магчыма, толькі з пераказу спаведніка або настаяцельніцаў».

Кс. Сапоцька быў першым чытачом Фаўстыніных запісаў і, як ён сам падкрэсліваў, ніколі нічога ў іх змесце не змяняў. На жаль, калі вясною 1934 г. ён на некалькі тыдняў выехаў з Вільні на Святую Зямлю, сястра Фаўстына пад уплывам злога духа, які з’яўляўся да яе ў вобразе анёла, спаліла «Дзённік». Пасля вяртання кс. Міхал загадаў с. Фаўстыне аднавіць знішчаны тэкст, але паколькі ў яе душы ўзнікалі новыя перажыванні, сястра Фаўстына занатоўвала іх, пераплятаючы з успамінамі з таго спаленага сшытка. «Таму, — тлумачыць кс. Сапоцька, — у яе „Дзённіку“ няма храналагічнага парадку».

Сам Езус таксама загадваў с. Фаўстыне занатоўваць сустрэчы яе душы з Ім, пісаць пра Ягоную бязмерную дабрыню да чалавека. Ён называў яе сакратаркаю сваёй міласэрнасці: «Дачка мая, ты жывеш не для сябе, а для душаў, пішы для іх карысці. Ты ведаеш Маю волю адносна тваіх запісаў, гэта ўжо шмат разоў табе пацвердзілі і спаведнікі…» (Дз., 895).

Рукапісныя сшыткі «Дзённіка».

«Дзённік» сястра Фаўстына пісала на працягу чатырох апошніх гадоў свайго жыцця. Ён складаецца з шасці сшыткаў і аднаго асобнага пад назваю «Мая падрыхтоўка да святой Камуніі». Гэта твор-сведчанне бязмежнай Божай міласэрнасці да кожнага чалавека. Напісаны маладою малапісьменнаю законніцаю, ён валодае прыцягальнаю сілаю, да яго хочацца вяртацца, перачытваць, часам адгортваючы кнігу наўгад, не пільнуючыся парадку старонак і пунктаў. І кожны раз здзіўляе глыбіня думкі і шчырасць перажыванняў аўтаркі, кранае яе бязмежны дзіцячы давер да Бога.

Благаслаўлёны кс. Міхал Сапоцька сцвярджаў: «Ніводзін тэолаг пасля доўгай вучобы не здолеў бы нават прыблізна растлумачыць гэтых (тэалагічных. — Заўв.рэд.) цяжкасцяў так трапна і лёгка, як гэта рабіла с. Фаўстына». І таму не ўзнікае ніякіх сумненняў у тым, што гэты тэкст натхнёны Богам.

Святы папа Ян Павел ІІ пісаў у сваёй кнізе-тэстамэнце «Памяць і самасвядомасць»: «…Словы, занатаваныя ў „Дзённіку“ святой Фаўстыны, з’яўляюцца асаблівым Евангеллем Божай міласэрнасці, напісаным у перспектыве ХХ ст. <...> Як быццам Хрыстус хацеў паказаць, што мераю, вызначанаю злу, віноўнікам і ахвяраю якога з’яўляецца чалавек, у рэшце рэшт ёсць Божая міласэрнасць…»

Сёння, калі свет робіць стаўку на маладосць, упэўненасць, паспяховасць, святая сястра Фаўстына — адна з найвялікшых містычак сучаснасці — сведчыць, якую вартасць у вачах Пана Бога маюць слабасць, пакора, любоў, міласэрнасць… «Гэтая Божая ласка дадзена мне толькі таму, — сцвярджае яна, — што я была самаю слабою сярод людзей…»

«Дзённік» святой сястры Фаўстыны дае кожнаму ўдумліваму чытачу надзею ў сённяшнім безнадзейна разгубленым свеце.

Рэд.

Гл. таксама:
Сястра Марыя Канстанцыя ЮРАЛАЙЦЬ ZMBM :: «Я ПАСЫЛАЮ ЦЯБЕ ДА ЎСЯГО ЧАЛАВЕЦТВА З МАЁЮ МІЛАСЭРНАСЦЮ...» ::
Эва К. ЧАЧКОЎСКАЯ :: «ТЫ — МОЙ БОГ ЦІ НЕЙКІ ПРЫВІД?» ::
Кс. Міхал САПОЦЬКА :: УСПАМІНЫ ПРА СВЯТУЮ СЯСТРУ ФАЎСТЫНУ КАВАЛЬСКУЮ ::
Св. сястра Фаўстына КАВАЛЬСКАЯ ZMBM :: БОЖАЯ ДАБРЫНЯ ::
Вера ГАЛУБОВІЧ :: ДЛЯ НАС І НАШАЙ КАРЫСЦІ ::
Эва К. ЧАЧКОЎСКАЯ :: ПЯЦЬ ПАЛЬЦАЎ СВЯТОЙ ФАЎСТЫНЫ ::
Крыстына ЛЯЛЬКО :: МЯСЦІНЫ, ЯКІЯ ПАМЯТАЮЦЬ… ::


  1. Правільная назва: Кангрэгацыя Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці.
  2. Кс. Міхал Сапоцька ўпершыню сустрэўся з с. Фаўстынаю Кавальскаю ў чэрвені 1933 года ў Вільні, у Антокалі, дзе быў звычайным спаведнікам (тыднёвым) Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці.
  3. Пар. Дз., 47.
  4. Прозвішча мастака гучыць: Казіміроўскі. Яўген Казіміроўскі (1873–1939), сын Аўгуста і Марыі з Касакоўскіх. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Кракаве і там жыў да 1914 года. Летнія месяцы праводзіў у вясковых уладаннях у сяброў ва Украіне і на Віленшчыне, дзе за грошы маляваў пейзажы і партрэты. З 1915 года працаваў настаўнікам у настаўніцкай семінарыіі і тэатральным дэкаратарам у Вялікім тэатры і Польскім тэатры ў Вільні. У 1934 годзе па замове ксяндза Міхала Сапоцькі намаляваў першы абраз Езуса Міласэрнага паводле ўказанняў сястры Фаўстыны. З 1936 года жыў у Беластоку. Памёр 23 верасня 1939 года.
  5. «Я даю людзям начынне, з якім яны павінны прыходзіць па ласкі да крыніцы міласэрнасці. Гэтым начыннем з’яўляецца гэты абраз з надпісам: Езу, давяраю Табе» (Дз., 327).
  6. «Гэтыя два прамяні азначаюць кроў і ваду — бледны прамень азначае ваду, якая апраўдвае душы; чырвоны прамень азначае кроў, якая з’яўляецца жыццём душаў... Гэтыя два прамяні выйшлі з глыбіні Маёй Міласэрнасці ў той момант, калі Маё канаючае Сэрца было прабіта дзідаю на крыжы. Гэтыя прамяні засланяюць душы ад гневу Айца Майго. Шчаслівы той, хто будзе жыць пад іх заслонаю, бо яго не дасягне справядлівая рука Бога» (Дз., 299).
  7. Дз., 48.
  8. «Я прагну, каб першая нядзеля па Вялікадні была святам Міласэрнасці» (Дз., 299).
  9. «Прасі Майго вернага слугу, каб у гэты дзень ён сказаў усяму свету пра Маю вялікую міласэрнасць — хто ў гэты дзень прыступіць да Крыніцы Жыцця, той атрымае поўнае адпушчэнне правінаў і караў. Чалавецтва не знойдзе супакаення, пакуль не звернецца з даверам да Маёй міласэрнасці» (Дз., 300).
  10. «Перш чым Я прыйду як справядлівы Суддзя, я прыйду як Валадар Міласэрнасці» (Дз., 83). «Перш чым Я прыйду як справядлівы Суддзя, Я адчыняю насцеж дзверы Маёй міласэрнасці. Хто не хоча прайсці праз дзверы міласэрнасці, той павінен прайсці праз дзверы Майго правасуддзя…» (Дз., 1146).
  11. Пар. Дз., 425–426.
  12. «Дачка Мая, чаму ты плачаш, ты ж сама ахвяравалася на гэта цярпенне; ведай, што гэта маленькая частачка, прынятая табою за гэтую душу. Ён церпіць яшчэ больш» (Дз., 596).
  13. Пар. Дз., 1209–1229.
  14. Дз., 474–476.
  15. Юзаф Цыбульскі кіраваў у Кракаве выдавецтвам кніжак для набажэнстваў і складам дэвацыяналій на вул. Шэўскай, 22. Там у 1937 годзе былі надрукаваныя: кніжачка «Хрыстус, Валадар Міласэрнасці» і першыя абразкі Езуса Міласэрнага з Вяночкам да Божай Міласэрнасці, якія ў выдаўца замовіў ксёндз Міхал Сапоцька.
  16. Айца Юзафа Андраша SJ.
  17. Маці Міхаэлы Марачэўскай.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY