|
|
|
№
3(81)/2017
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку
Пераклады
Вялікія містыкі
In memoriam
Да 135-годдзя Янкі Купалы
Алена ВАЛЬЧУК
СЯМЕЙНЫЯ ТРАДЫЦЫІ ВЫХАВАННЯ ЯК ФАКТАР ФАРМІРАВАННЯ ХРЫСЦІЯНСКАГА СВЕТАБАЧАННЯ ЯНКІ КУПАЛЫ Асобы
Паэзія
Пераклады
Асобы
Музыказнаўства
Архітэктура
Прэзентацыя
|
У чэрвені гэтага года балючая вестка абляцела Беларусь — згарэў дашчэнту каталіцкі касцёл у Клюшчанах… Касцёл быў драўляны, гожы, залаціста-жоўтае дрэва яго сценаў і вежаў ззяла ў сонечных промнях у пагодныя вясновыя і летнія дні, а ў змроку і шэрані восені-зімы выпраменьвала назапашанае святло і цяпло на наваколле. Больш за 230 гадоў назад, у 1785 годзе, была ўзнесена гэтая святыня нашага краю, выстаяла і перажыла ўсе войны двух мінулых стагоддзяў, ацалела ў ліхалеццях жорсткай барацьбы з рэлігіяй, а ў канцы ХХ стагоддзя аднавілася для службы Божай. Ажылі вакол яе ды па ўсёй Беларусі легенды і ўспаміны, звязаныя з жыццём і адраджэнскай дзейнасцю ў 1910-1920-я гг. святара і паэта Казіміра Сваяка (кс. Кастуся Стэповіча). Родная вёска Казіміра Сваяка Барані, дзе ён нарадзіўся ў лютым 1890 года, належала да клюшчанскай парафіі, таму і касцёл у Клюшчанах увайшоў у жыццё будучага святара і паэта ўжо з самага ранняга дзяцінства. Атрымаўшы святарскія пасвячэнні, кс. Канстанты Стэповіч неўзабаве быў накіраваны на душпастырскую службу ў родную парафію і разгарнуў там у 1915 — 1916 гг. кіпучую дзейнасць па гуртаванні вакол касцёла парафіяльнай моладзі, працуючы на ўмацаванне нацыянальнай свядомасці, пашырэнне беларускай мовы, асветы, культуры быту. Ён ініцыяваў і заахвочваў правядзенне шматлікіх культурна-асветных мерапрыемстваў, распаўсюджванне беларускіх газетаў і кніг, пастаноўку спектакляў, наладжванне вечарынаў з дэкламацыямі і хорам, прапагандаваў здаровы лад жыцця, свабодны ад алкаголю і пустых забаваў. У касцёле гучалі казанні святара на беларускай мове. А час быў ліхі і неспрыяльны — ішла Першая сусветная вайна, Клюшчаны знаходзіліся ў акупаванаай зоне. Аднак менавіта тады сем пачатковых школаў для вясковых дзяцей былі адчыненыя і працавалі, а ксёндз рупіўся і пра сшыткі, і пра падручнікі, і пра абутак, адзенне для вучняў са згалелых беларускіх сем’яў і нават сам выкладаў. Як душпастыр ён ездзіў па парафіі, наведваў хворых і канаючых, спавядаў, намашчаў, адгукаючыся сэрцам на невымерны людскі боль, падзяляючы цярпенні, бо ў гэты ваенны час да ўсяго бушаваў яшчэ і тыф. Ды менавіта тады далёка ў ваколіцах разносілася слава «Хаўруса Сваякоў» — гуртка моладзі, якая спявала ў хоры і ладзіла на чале са сваім святаром усе тыя культурна-выхаваўчыя імпрэзы і гутаркі, дух якіх яшчэ і сёння лунае над клюшчанскім наваколлем. Гэта было жывое ўвасабленне ідэі маладой Беларусі, якую сэрцам успрыняў малады святар Кастусь Стэповіч. «Хаўрусу Сваякоў» у Клюшчанах прысвяціў Казімір Сваяк у 1919 г. і свой знакаміты верш:
Пра святарскую службу, дбанне пра парафію, спробы прышчапіць беларушчыну ў касцёле захаваліся запісы ў вядомым дзённіку святара-паэта «Дзея маёй мыслі, сэрца і волі», дзе мы знойдзем і яго глыбокія развагі над праявамі быту і быцця, волі людской і волі Божай. Менавіта ў Клюшчанах К.Сваяк спазнаў сэрцам сутнасць свайго апостальства: «Мой Божа! Чую я падзячнасць за тое, што мысль мая — маўляў каля вялікага цэнтру — круціцца каля вечнае ідэі: «Deo servire regnare est» — служба Богу — гэта панаванне…»2. Толькі на працягу аднаго года — з восені 1915 да восені 1916 (бо ўжо 2.ХІ.1916, паводле запісу ў дзённіку, ён развітваўся з роднай старонкай) — доўжыўся вікарыят кс. Кастуся Стэповіча ў Клюшчанах, але ж насамрэч ён здолеў агарнуць гэты куточак Беларусі і гэты касцёл легендарным арэолам. Перажываючы сёння боль з-за страты клюшчанскага касцёла, варта памятаць пра яго незвычайную ролю ў духоўным адраджэнні Беларусі і маліцца аб будучым аднаўленні святыні. Ірына Багдановіч
Гл. таксама:
|
|
|
|