Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(81)/2017
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку

КРЫНІЦЫ НАТХНЕННЯ
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
In memoriam

СВЯТАР ЭПОХІ АДРАДЖЭННЯ

КЛЮШЧАНЫ КАЗІМІРА СВАЯКА

КАСЦЁЛ У КЛЮШЧАНАХ
Да 135-годдзя Янкі Купалы
Асобы

«ПАКЛІЧУ ТОЛЬКІ СВЕТЛАЕ...»
Паэзія

ВЕРШЫ
Пераклады

ВЕРШЫ
Асобы

ЛТІОЎСКІ АРЫСТЫД

ПЕСНЯ — ДУША НАРОДА
Музыказнаўства
Архітэктура

ПРЫГАЖОСЦЬ У ПРАСТАЦЕ
Прэзентацыя

Васіль ЖУКОВІЧ

«ПЧОЛЫ БАРОНЯЦЬ ВУЛЛІ СВАЕ»

Урыўкі з паэмы

4. Маналог закаханага Скарыны

Светлая Маргарыта!
Гожая Маргарыта!
Радасць мая Маргарыта!
Я не магу табе сказаць адкрыта,
Як пра цябе мне жаўранак спявае,
Да сонейка ўзлятаючы над жытам,
Як пра цябе пяе салоўка ў гаі.
О Маргарыта!
Ты для мяне жаданая такая!
Ды я — кнігар, яшчэ — вандроўнік вечны,
Нібыта сон здзяйсняю вешчы, —
Займаюся святою справай…
Не ведаю, ці маю нават права
Стаць мужам, бацькам; і маўчу таму я,
Я не прашу, каб стала ты маёю,
А без цябе так часта я сумую,
Паранены тваёй красою!

Адно я добра знаю, Маргарыта, —
Нідзе не будзеш мною ты забыта.
Нідзе-нідзе
Мая любоў не прападзе.
Каханая, цябе я ўвекавечу
І ў Бога вымалю з табой сустрэчу!
Я мару пра цудоўнае спатканне,
Бо веру ў наша вечнае каханне.
Не быць, не быць табе забытай,
Сонейка-Маргарыта!
Доля мая — Маргарыта!
Шчасце маё — Маргарыта!

6. Францішкавы жніво і сяўба

«…не толико словом, але и делом…»
Францішак Скарына

Год тысяча пяцьсот сямнаццаты…

Дзень шосты жніўня рушыў вобмацкам
Праз туманы… У гэты час
Пад слаўным горадам пад Полацкам
Ішло жніво якраз.

Ну а ў Скарыны ў Празе свята —
Сяўбы-жніва гарачая пара:
Сышло з друкарскага варштата
Найперш выданне «Псалтыра»,

Аздобленае, адмысловае,
Яго сагрэтае душой,
Бо створанае роднай моваю,
Даступна яснаю, жывой.

Падобных будзе кніг нямала
У слыннага у кнігара…
Але здзяйсненне цуда-мары
Пайшло з выдання «Псалтыра».

Якая велічная з’ява —
Ягоны пражскі першадрук!
Святая мара стала явай,
Бо кніга пойдзе ў рукі з рук!

Яе займее Полацк родны,
Яна не праміне людзей
Дзеля учынкаў добрых, годных,
Дзеля цудоўных, чынных дзей…

Сардэчна дзякуе Скарына
Сябрам спагадлівым усім,
Друкарні Паўла Севярына
І Празе, й землякам сваім.

Удзячны Бібліі і Богу,
Свяшчэннай полацкай зямлі,
Крутыя ўзгадвае дарогі,
Якія к поспеху вялі.

12. Расстанне

Францішак каля хворай Маргарыты,
Лячыць яе спяшаўся, суцяшаць,
Пра дзень, у клопатах пражыты,
Сабраўся ён з настроем ёй казаць.

Усміхнуцца, прыўзняцца яна хацела,
Хоць маленькую радасць яму падарыць.
Неслухмяныя вусны!.. Знямоглае цела!..
У грудзёх штось агменем гарыць!

У лекарскіх навуках доктар,
Які зацьміў свяцілаў, можа, сто,
Сярод вучоных мудры дока,
А перад хворай любаю — ніхто!
Ніхто-ніхто, калі ніяк не можа
Дапамагчы пакутніцы сваёй!
Няўжо ніхто, нішто не дапаможа
З хваробай цяжкай развітацца ёй?!

Скарына:
Ты стала жонкай, стала мамай,
Самой асноваю сям’і.
Не стань маёю цяжкай драмай,
Кашмарам дзён, начэй маіх!

Маргарыта:
І з далёкіх і з блізкіх дарог
Да мяне ты спяшаўся штосілы.
Я кахаю цябе, бачыць Бог,
І сыходжу…
За мной не спяшайся, мілы!..

Скарына:
Шчаслівы аж ад першага спаткання
Быў я, а сёння я ў журбе.
Маё адзінае каханне,
Маё цудоўнае каханне,
Не пакідай мяне, малю цябе!

Маргарыта:
Любы мой, ты мяне ўспамінай
Часта-часта, але без адчаю.
Я сыходжу, мой родны, бывай!
Не спяшайся за мной, заклінаю…

Белым тварам яна прыпадае
Да бялюткай падушкі льняной.
Завядаючы, цвет прападае
На кароткай пуціне зямной.

14. Маральная чысціня

Сярод любові чалавечай,
Сардэчнай, шчырае такой,
Сутыкаўся з варажнечай
Неадступнаю людской.

Перасцярогай пэўных драмаў
Скарыны мудрасць паўстае:
Не капай пад іншым ямы,
Сам увалішся ў яе!..

Скарына быў і ёсць, і будзе,
Як сонца, ён да нас ідзе.
Ён дабра жадае людзям,
Міру, згоды між людзей.

2016

У афармленні выкарыстаны
малюнкі Міколы Купавы.

Гл. таксама:
Алесь ЖЛУТКА :: ФРАНЦЫСК СКАРЫНА: ЖЫЦЦЁ ДЗЕЛЯ СЛОВА ::
Юры ЛАЎРЫК :: ПРАЯВА ФРАНЦІШКАНСКАЙ ДУХОВАСЦІ Ў АКАФІСТАХ СКАРЫНЫ ::
Мікола КУПАВА :: ПАРТРЭТ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ ::
Кацярына ЛАЎРЫНЕНКА :: КРЫНІЦЫ НАТХНЕННЯ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY