Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(81)/2017
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку

КРЫНІЦЫ НАТХНЕННЯ
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
In memoriam

СВЯТАР ЭПОХІ АДРАДЖЭННЯ

КЛЮШЧАНЫ КАЗІМІРА СВАЯКА

КАСЦЁЛ У КЛЮШЧАНАХ
Да 135-годдзя Янкі Купалы
Асобы

«ПАКЛІЧУ ТОЛЬКІ СВЕТЛАЕ...»
Паэзія

ВЕРШЫ
Пераклады

ВЕРШЫ
Асобы

ЛТІОЎСКІ АРЫСТЫД

ПЕСНЯ — ДУША НАРОДА
Музыказнаўства
Архітэктура

ПРЫГАЖОСЦЬ У ПРАСТАЦЕ
Прэзентацыя

Ірына БАГДАНОВІЧ

КАСЦЁЛ У КЛЮШЧАНАХ

Памяці святара і паэта Казіміра Сваяка

І.
Хаўрус беларусаў збіраў ён і вёў
У прышласць — з народам для Бога!
Шукаў самавітых нязблудных шляхоў
І творчасці Духа Святога.

Клюшчаны, радзіма, касцёл на гары
Ўвесь золатам дрэва ільсніцца
На сонцы, пад небам — так Бог сатварыў
Яго для людзей, каб маліцца.

Ба́рані ўзрасцілі яму святара
З душою і сэрцам паэта,
І ён ля жывога таго алтара
Меў Бога жывога за мэту.

ІІ.
Святыня — цудоўны Ўсявышняга дар,
У неба адкрытая Брама.
Маліўся і жыў для Нябёсаў святар
І для Беларусі таксама.

Парафія, людзі, яго землякі,
Цярпенні, вайна ды нястачы,
Канаючых споведзі, тыфус ліхі,
Збаўленне з той долі лядачай…

За веру, за праўду — дар мовы сваёй —
Выводзіў ён з цемры бяздольных,
Спяваў з ім натхнёна «Хаўрус Сваякоў»,
Каб вольным быў Край паміж вольных.

«Збярэцца нас болей, сапхнем мы карчы
З дарогі свайго адраджэння», —
Казаў так святар і прасіў памагчы
Дух Божы ў ахвяры служэння.

ІІІ.
Для вёсак, мястэчак, для ўсіх хутароў,
Што ўзгоркі абселі й лагчыны,
Да Бога адсюль, між чароўных бароў,
Узносіўся спеў за Айчыну.

І золата вежаў імкнула ў блакіт
Людскія спадзевы-маленні,
І велічна ззяў гэтых дум далявід
У кожным, што йшло, пакаленні.

ІV.
Ці сніў хоць калі, ці прадбачыў святар,
Што згіне дашчэнту ў пажары
Святыня, што сонечна ззяла, як дар
На поўным надзеі абшары?

Хто быў ліхадзеем, чыёю рукой
Вадзіў вораг роду людскога?
На брата католіка выйшаў вайной
Хто з цемры аблудства сляпога?..

Мы ўсе — пагарэльцы! Прытулім Хрыста!
Ён страціў клюшчанскія сцены,
А чулыя сэрцы, як дом свой, дастаў —
Адкрыты і верай праменны.

V. Ты, Божа, для вернікаў цуд сатвары:
З пажару, з руіны, з няволі,
Нарэшце народ наш здабудзь на гары
І болей не страць нас ніколі!

Збудуй нам каўчэг як каплан-капітан,
Каб хвалі патопу не змылі,
Даруй нам наш грэх, што ўвяліся мы ў зман
І мовай чужой гаварылі!

Мы ўсе — пагарэльцы, ў варожай сяўбе
Дух веры, аднак, не загіне!
Прытулім у сэрцах Хрыста да сябе
І так адбудуем святыню!

26–27 чэрвеня 2017 г.
Касцёл у Клюшчанах дашчэнту згарэў
раніцай 6 чэрвеня 2017 г.

Гл. таксама:
Ірына БАГДАНОВІЧ :: КЛЮШЧАНЫ КАЗІМІРА СВАЯКА ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY