Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(81)/2017
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку

КРЫНІЦЫ НАТХНЕННЯ
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
In memoriam

СВЯТАР ЭПОХІ АДРАДЖЭННЯ

КЛЮШЧАНЫ КАЗІМІРА СВАЯКА

КАСЦЁЛ У КЛЮШЧАНАХ
Да 135-годдзя Янкі Купалы
Асобы

«ПАКЛІЧУ ТОЛЬКІ СВЕТЛАЕ...»
Паэзія

ВЕРШЫ
Пераклады

ВЕРШЫ
Асобы

ЛТІОЎСКІ АРЫСТЫД

ПЕСНЯ — ДУША НАРОДА
Музыказнаўства
Архітэктура

ПРЫГАЖОСЦЬ У ПРАСТАЦЕ
Прэзентацыя

Кацярына ЛАЎРЫНЕНКА

КРЫНІЦЫ НАТХНЕННЯ

Галерэя - дадатак да артыкула

«Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў» — пад такою назваю адбылося адкрыццё выставы, прымеркаванай да 500-годдзя беларускай Бібліі, у галерэі касцёла Святога Духа ў Віцебску (перад гэтым выстава экспанавалася ў Мінску, у касцёле святых Сымона і Алены).

Гэтая выстава — плён працы беларускіх мастакоў пасля двух пленэраў імя Івана Хруцкага — «Полацк Францішка Скарыны» (2015) і «Полацк вачыма Францішка Скарыны» (2016), якія праводзіліся на базе грэка-каталіцкай парафіі святога пакутніка Язафата ў Полацку, а іх арганізатарам быў айцец Аляксандр Шаўцоў, пробашч гэтай парафіі.

На выставе экспанаваліся карціны мастакоў Віктара Жукава, Івана Іванова, Вячаслава Літвіна, Андрэя Міхайлава, Зміцера Мшара, Сяргея Чарціліна, Андрэя Піскуна, Аляксея Яўсеева.

Ідэя правядзення такіх пленэраў саспела пасля размовы Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека і мастака Зміцера Мшара. Гэтыя пленэры і сталі часткаю падрыхтоўкі да юбілею беларускай Бібліі. Мэтаю першага пленэра, які старшыня грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку, мастак Андрэй Піскун вельмі ўдала вызначыў як «братэрскі пленэр», было дапамагчы мастакам завязаць сапраўднае хрысціянскае сяброўства.

Першы пленэр, які адбыўся ў 2015 годзе, у 130-ю гадавіну смерці Івана Хруцкага, выбітнага беларускага мастака, сына ўніяцкага святара, прайшоў пад знакам ушанавання ягонай памяці. Для мастакоў была зладжана адмысловая экскурсія па родных мясцінах мастака, якую правёў полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч, вернік мясцовай грэка-каталіцкай парафіі. На могілках у Захарнічах, дзе пахаваны мастак і яго сваякі, архімандрыт Сяргей Гаек разам з грэка-каталіцкімі святарамі адслужыў за іх паніхіду.

Калі першы пленэр даваў мастакам больш шырокія магчымасці для выбару аб’ектаў малявання, то падчас другога яны, жывучы на працягу тыдня ў Полацку, імкнуліся «ўбачыць» Скарыну ў гэтым горадзе, адчуць з ім сваю сувязь, як расказваў мастак Зміцер Мшар, адзін з удзельнікаў пленэраў.

У пленэрах прымалі ўдзел мастакі розных канфесій. «Нашыя пленэры міжканфесійныя, толькі адзін мастак пазіцыянаваў сябе як агностык, аднак у першую чаргу яны хрысціянскія», — адзначыў айцец Аляксандр Шаўцоў. Дарэчы, падчас другога пленэру адзін з яго ўдзельнікаў упершыню паспавядаўся і прыняў святую Камунію. Карціны мастакоў, створаныя падчас пленэраў, — перадусім вынік іх духоўных пошукаў і светаадчування. Так, Вячаслаў Літвін, які піша пераважна алеем, менавіта падчас пленэру здзейсніў своеасаблівы эксперымент, стварыўшы серыю акварэльных малюнкаў, на якіх лёгкія, амаль празрыстыя выявы прыгожа перадаюць атмасферу летняга Полацка ў сонечны дзень.

Айцец Аляксандр Шаўцоў адзначае, што адна з задачаў пленэраў — даць дарогу маладым мастакам. «Мы адмыслова запрашалі прыняць удзел у пленэрах не толькі шырокавядомых майстроў, але і даволі маладых мастакоў, каб даць магчымасць маладым павучыцца ў старэйшых, каб у такіх незвычайных варунках яны маглі атрымаць новыя імпульсы для творчага самавыяўлення і прадэманстраваць свае працы як мага больш шырокаму колу гледачоў. Большасць удзельнікаў пленэраў — гэта выпускнікі мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава», — распавёў айцец Аляксандр Шаўцоў.

Тэматычна карціны, прадстаўленыя на выставе, звязаныя з Полацкам, такім, якім яго ўбачылі мастакі праз прызму свайго ўнутранага свету. «Гэта іх адчуванне Полацка», — кажа айцец Аляксандр Шаўцоў. Але гэта не толькі краявіды і культавыя будынкі горада — гэта і спробы мастацкага рэканструявання яго выявы ў мінулым, як гэта зрабіў Аляксей Яўсееў, мастак з Віцебска, на карціне пад сімвалічнаю назваю «Камень». На пярэднім плане карціны камень — «знак, які спрадвеку ставіцца на перакрыжаванні дарог», — нагадвае мастак.

Даволі разнастайнаю з’яўляецца і манера выканання карцінаў — ад рэалістычнай да сімвалісцкай, пры гэтым звяртае на сябе ўвагу імкненне да імпрэсіянізму, што яскрава бачна на прыкладзе карцінаў Зміцера Мшара.

Прыцягваюць увагу працы Сяргея Чарціліна, зробленыя мастыхінам, сярод якіх «Краявід у Полацку» вылучаецца сваёю лірычнасцю і каляроваю гамаю.

«У гэтых працах адчуваецца дух Івана Хруцкага і Францішка Скарыны», — кажа айцец Аляксандр Шаўцоў.

У гэтым годзе ўдзельнікі полацкіх пленэраў, дзякуючы архімандрыту Сяргею Гаеку, атрымалі магчымасць маляваць на пленэрах у Кастамлотах (Польшча) і ў парафіі святога Амэ ў дэпартаменце Вагезы ў Францыі. «Гэта рэалізацыя праграмы, якую мы распачалі правядзеннем пленэраў імя Івана Хруцкага, — развіццё і падтрымка мастацтва, крыніцаю натхнення якога з’яўляецца хрысціянства», — адзначыў архімандрыт.

У планах айца Аляксандра Шаўцова — стварэнне пры парафіі святога пакутніка Язафата ў Полацку мастацкай галерэі, якая будзе адчынена для ўсіх, хто цікавіцца мастацтвам.

Кацярына Лаўрыненка

Фотарэпрадукцыі
Анатоля Бандарчука-Вошлава.

Гл. таксама:
Алесь ЖЛУТКА :: ФРАНЦЫСК СКАРЫНА: ЖЫЦЦЁ ДЗЕЛЯ СЛОВА ::
Юры ЛАЎРЫК :: ПРАЯВА ФРАНЦІШКАНСКАЙ ДУХОВАСЦІ Ў АКАФІСТАХ СКАРЫНЫ ::
Мікола КУПАВА :: ПАРТРЭТ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ ::
Васіль ЖУКОВІЧ :: «ПЧОЛЫ БАРОНЯЦЬ ВУЛЛІ СВАЕ» ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY